![](/user_photo/2706_HbeT2.jpg)
Першыя людзі на зямлі Беларусі гараніна
.docxБеларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
Факультэт інфармацыйна-дакументных камунікацый
Кафедра гісторыі Беларусі і музеязнаўства
Рэферат па кнізе Калечыц А.Г.:
“Першыя людзі на зямлі Беларусі”.
Выканала:
студэнтка 150А групы
Гараніна Юлія
Мінск, 2013
Змест:
-
Змест кнігі
-
Аб кнізе
-
Мае уражанні
Змест кнігі:
-
Летапіс жыцця
-
Як знайшлі палеаліт у Беларусі
-
У гасцях у далёкіх продкаў
-
Сцежкай археолагаў
-
У сценах лабараторыі
Аб кнізе.
“Першыя
людзі на зямлі Беларусі” – кніга вельмі
цудоўная. У ёй, на падставе археалагічных
матэрыялаў і даных палеаграфіі апісваюцца
падзеі, якія адбываліся на зямлі Беларусі,
пачынаючы з таго часу, калі сюды ўпершыню
трапіў чалавек. Пра ўсё гэта, падрабязна
апісваецца ў раздзелах “Летапіс жыцця”
і “Як знайшлі палеаліт у Беларусі”.
Вельмі цікавыя падраздзелы: загадка
прарадзімы чалавека, таямніцы ледніковых
эпох, падзеі апошніх 100 тысяч гадоў і
самыя старажытныя рэчы. А асабліва мне
спадабалася чытаць пра Бердыжскую і
Юравіцкую стаянкі.
Размова ў кнізе
ідзе толькі аб першым перыядзе каменнага
веку – палеаліце. З-за вялікай старажытнасці
і дрэннай захаванасці рэшткаў ён,
бясспрэчна, з’яўляецца адным з найбольш
складаных для вывучэння. У летпісе Зямлі
з тых часоў захаваліся толькі невялікія
адрывачныя звесткі. Асэнсаваць іх і
аднавіць падзеі, якія напаткалі нашага
далёкага продка на цяжкім і небяспечным
шляху першапачатковага засялення
тэрыторыі Беларусі, - гэта задача
археалогіі.А археалогію, нельга ўявіць
без даных геалогіі, палеаграфіі, біялогіі
і іншых навук.
Дзе жылі старажытныя
людзі, чым займаліся, якія мелі прылады
працы, на якіх жывёл палявалі, чым
харчаваліся, як суіснавалі з навакольным
асяроддзем. Пра ўсё гэта гаворыцца ў
раздзеле “У гасцях у далёкіх продкаў”.
Падраздзелы: першабытныя жытлы, на
паляванні, старажытны посуд, вопратка,
прылады працы, людзі і духі, у майстэрні
мастака, аб мове, лічбах і іншых цікавых
і загадкавых рэчах – гэта не поўны спіс
таго, аб чым даведаецца чытач з гэтага
раздзела.
Вывучаючы рэшткі былых
паселішчаў і могільнікаў, разбураных
з цягам часу жытлаў і вогнішчаў, прылады
працы і побыту, зброю, мастацкія рэчы,
усё тое, што ў сукупнасці завецца
матэрыяльнымі рэшткамі і стварае
матэрыяльную культуру, археолагі
рэканструююць спосаб жыцця тагачаснага
чалавека.
“Сцежкай археолагаў”, “ У
сценах лабараторыі” – тут мы даведаемся
пра тое, якія бываюць помнікі, як
апрацоўвалі крэмень, як захоўваюць
старажытныя находкі і шмат іншага. Усё
гэта – вельмі крапатлівая работа. Па
маленькім кавалачку старажытнай
пасудзіны трэба аднавіць яе выгляд
цалкам, па слядах працы на прыладах з
каменя даведацца, што імі рабілі. Яшчэ
цяжэй уявіць светапогляд, узаемаадносіны
паміж членамі першабытна-абшчынных
калектываў. Рэчы, якімі карыстаўся наш
далёкі продак, былі даволі разнастайныя.
Але з-за разбуральнага ўздзеяння вады,
ветру, цяпла і холаду большасць з іх
назаўсёды згінула. Асабліва хутка
знікаюць прылады з костак, дрэва, а
таксама тканіна, скура і іншыя арганічныя
рэчы.
Усе мы ведаем, што чалавек на
Беларусі з’явіўся не раптоўна і прышоў
не на пустэчу. Гаворка ў кнізе ідзе і
пра тое, на якім этапе развіцця Зямлі
адбылася гэтая падзея.
Добра тое,
што ў аўтар у сваёй прадмове піша:
“Памылкова было б думаць, што тая карціна
свету, якую я вам паспрабую намаляваць
на падставе сучаснага стану нашай
навукі, не патрабуе ўдакладненняў, а
высновы канчатковыя. Гэта далёка не
так. Шматлікія сюжэты чакаюць дадатковых
доказаў, абгрунтаванняў, так што кожны
з нас мае шанс стаць першаадкрывальнікам.
Працэс пранікнення ў тайны эвалюцыі
прыроды і чалавека бясконцы.”
Вяртаючыся к эвалюцыі, аўтар першым
малюнкам ў кнізе, абраў менавіта
гэты:
Але
мы, не можам да канца сцвяржаць, а ці
была менавіта такая эвалюцыя!
Вось і
аўтар гаворь пра гэта ў сваёй прадмове.
Наша краіна, нажаль, мае толькі два
помнікі эпохі палеаліту. І аўтар
звяртаецца за звесткамі да нашых
суседзяў. І гэта вельмі добра!
У канцы
кнігі дадзены дадатковы спіс літаратуры
(Што можна пачытаць дадаткова) і
расшыфроўка некаторых тэрмінаў, якія
могуць быць незразумелымі. Яны сабраны
ў слоўніку ў алфавітным парадку.
Мае уражанні
У цэлым, кніга мне спадабалася. Напісана вельмі проста, лёгка і лаканічна. Прадстаўлена шмат розных малюнкаў. Кніга вельмі харошая, але, я лічу, яе трэба чытаць вучням сярэдняга або старэйшага школьнага ўзросту, а не студэнтам гістарычнага факультэта. Вучні, несумненна, знойдуць у кнізе шмат адказаў на хвалюючыя іх пытанні па гісторыі нашай краіны, пашыраць свае веды. Яны знойдуць шмат пазнавальнага і цікавага, бо шмат якія тэмы, якія прадстаўлены у кнізе, не закранаюцца ў школьных падручніках па гісторыі Беларусі. А калі захочуць, могуць дадаткова пачытаць шмат іншых цудоўных кніг, спіс якіх прадстаўлены ў канцы вучэбніка. А значэнні незнаёмых слоў знойдуць слоўніку.