Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ВоВ Контрольная работа №1 вариант 20

.pdf
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
180.69 Кб
Скачать

«ВЯЛІКАЯ АЙЧЫННАЯ ВАЙНА САВЕЦКАГА НАРОДА (У КАНТЭКСЦЕ ДРУГОЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ)»

Факультэт

неперарыўнага і дыстанцыйнага навучання

Спецыяльнасть

ПОИТ

Кафедра

гуманітарных дысцыплін

Курс

першы

Кантрольныя работы

1 работа

Форма атрымання

 

вышэйшай адукацыі

дыстанцыйная

Готченя Илья Юрьевич

191001 – 20

Минск 2012

2

ТЭМА № 20. ПАРТЫЗАНСКІ І ПАДПОЛЬНЫ РУХ НАПЯРЭДАДНІ

ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ АД НЯМЕЦКА-ФАШЫСЦКІХ

ЗАХОПНІКАЎ

Уводзіны ……………………………………………………………………….. 3

1.Узаемадзеянне партызан і падпольшчыкаў з часцямі Чырвонай Арміі…………………………………………………………………………….. 4

2.Выратаванне ад вывазу і разбурэння акупантамі прадпрыемстваў, сродкаў сувязі, культурных каштоўнасцей. …………………………………………… 9

Заключэнне …………………………………………………………………… 12

Спіс выкарастываных крыніц …………………………………………………. 13

3

Уводзіны.

Адным з рашаючых фактараў перамогі Савецкага Саюза ў вайне з гітлераўскай Германіяй і яе саюзнікамі з'явілася ўсенародная барацьба з захопнікамі. Гэтая барацьба ажыццяўлялася ў трох асноўных формах:

узброенныя дзеянні партызан; дзейнасць падпольных груп і арганізацый;

масавае супраціўленне насельніцтва, якое не ўваходзіла ў склад партызанскіх фарміраванняў і падпольных арганізацый, эканамічным, палітычным і ваенным планам акупантаў.

Гісторыя не ведае больш шырокага супраціўлення народа агрэсарам,

чым барацьба беларускага народа супраць германскіх рабаўнікоў, якая разгарнулася на акупіраванай тэрыторыі рэспублікі. Насельніцтва ў сваёй большасці з недаверам і падазронасцю сустракала акупантаў. Найбольш адчувальнымі для вермахта і паліцэйскіх сіл былі дзеянні ўзброеных партызанскіх атрадаў і груп. Яны сведчылі аб натуральным імкненні беларускага народа бачыць сваю Бацькаўшчыну свабоднай ад іншаземных захопнікаў. На Беларусі меўся даволі багаты вопыт партызанскіх дзеянняў,

накоплены ў далёкім і блізкім мінулым. Да таго ж многія вайскоўцы, што трапілі ў акружэнне ў пачатку вайны альбо вырваліся з варожага палону,

таксама далучаліся да ўзброенай партызанскай барацьбы [6, с. 106].

Слова “партызан” шырока вядома з часоў сярэднявякоўя ў Еўропе.

Пазней партызанамі пачалі называць удзельнікаў узброенай барацьбы супраць іназамных захопнікаў у варожым тыле.

Партызанскі рух не з’яўляецца толькі нацыянальнай беларуская з’явай.

Справа ў іншым – дзейнасць партызанскіх атарадаў і злучэнняў на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны набыла значныя памеры [3, с. 473]. Таксама вялікае значэнне ў барацьбе з акупантамі мела і дзейнасць беларускага падполля.

4

1. Узаемадзеянне партызан і падпольшчыкаў з часцямі

Чырвонай Арміі.

Антыфашыстская барацьба на Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны распачалася з першых дзён нямецкай акупацыі рэспублікі. Галоўнай сілай антыфашысцкага супраціўлення на Беларусі стаў партызанскі рух.

Ужо ў чэрвені 1941 г. пачалі дзейнічаць першыя партызанскія атрады.

Сярод арганізатараў былі Ц. П. Бумажкоў, В. З. Кож, Ф. І. Паўлоўскі і інш [3,

с. 473].

Партызаны правялі шэраг удалых аперацый, у час якіх знішчылі 30

нямецкіх танкаў, 55 адзінак аўтабранятэхнікі праціўніка, узарвалі некалькі мастоў.

Нягледзячы на поспехі, колькасныя памеры і баяздольнасць антыфашыстскага супраціўлення на Беларусі ў 1941 г. была нязначнай.

Летам 1941 г. на тэрыторыі Гомельская вобласці было арганізавана 65

партызанскіх атрадаў. Колькасць партызан перавышала 1770 чалавек. У

снежні 1941 г. засталося 10 фарміраванняў і складалі яны прыкладна 150

чалавек. Зімой 1941 г. колькасць партызан не перавышала 3 тысяч чалавек.

Насельніцтва Беларусі на працягу першых месяцаў нямецкай акупацыі было ў разгубленасці. Трэба улічваць і той факт, што з першых дзён нямецкія акупанты распачалі мэтанакіраваную палітыку тэрору, чым наводзілі жах на насельніцтва [3, с. 474] .

У 1941 г. не было вопыту вядзення партызанскай вайны. У 20 – першай палове 30-хх гг. на Беларусі праводзілася пэўная праца па падрыхтоўцы партызанскіх атрадаў і баз для іх забеспячэння на выпадак вайны. На тэрыторыі БССР былі сфарміраваны Бабруйскі, Барысаўскі, Мінскі,

Мазырскі, Полацкі і Слуцкі атрады. Кожны атрад налічваў ад 300 да 500

чалавек, меў свой штаб, камандзіра. У беларускіх лясах для атрадаў былі зроблены закладкі зброі і баепрыпасаў, у тым ліку 50 тысяч вінтовак і 150

5

кулямётаў. Камандзірамі атрадаў з’яўляліся С. А. Ваўпшасаў, В. З. Корж, К.

П. Арлоўскі, А. М. Рабцэвіч.

Аднак напярэдадні Другой сусветнай вайны падрыхтоўка да партызанскіх дзеянняў прыпынілася. Змянілася савецкая ваенная дактрына.

Створаныя партызанскія атрады былі расфарміраваны, а заложаныя ў тайнікі боепрыпасы і зброя былі зняты [3, с. 475].

Нягледзячы на вялікія цяжкасці зімы 1941 – 1942 гг., партызанскі рух на Беларусі выжыў. Паспяховыя дзеянні першых партызанскіх атрадаў,

перамога савецкіх войскаў пад Масквой спрыялі таму.

Акупанты таксама пачынаюць лічыць партызан за рэальную сілу. Калі ў першыя месяцы акупацыі немцы прапаноўвалі за злоўленага партызана літр шнапсу і пару пачак махоркі, або 100 руб. грашыма, то па меры таго, як актываізваліся партызанскія дзеянні зімой 1941-42 гг., гэта цана вырасла да

5000 руб. У хуткім часе партызанскі рух на Беларусі набыў такія маштабы,

што з ім ужо нельга было справіцца нават шляхам карных экспедыцый з прыцягненнем вялікай колькасці войскаў [3, с. 476].

На пряцягу 1941 г. папаўненне партызанскіх атрадаў адбывалася з ліку камуністаў і камсамольцаў, ваенаслужачых, якія апынуліся ў варожым тыле.

Пазней узмацніўся прыток насельніцтва ў партызаны, гэтаму ў значнай ступені паспрыялі самі акупанты [3, с. 477].

Важную ролю ва ўзмацненні партызанскага руху на Беларусі адыгралі падпольныя арганізацыі. Восенню-зімой 1941 г. у рэспубліцы ўжо актыўна дзейнічалі Мінская, Аршанская, Асіповіцкая, Асінторфская, Брэсцкая,

Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Пінская і іншыя падпольныя антыфашысцкія арганізацыі, якія па няпоўных дадзеных налічвалі ў сваім складзе звыш 1100 чалавек. Амаль палова падпольшчыкаў у 1941 г.

дзейнічалі ў Мінску.

Увогуле антыфашысцкае падполее на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны налічвала каля 70 тысяч чалавек.

6

У час бітвы пад Масквой падпольшчыкі знішчылі дзве вадакачкі на Мінскім чыгуначным вузле. У выніку гэтай дыверсіі 50 цягнікоў былі пашкоджаны. Падпольшчыкі Оршы пад кіраўніцтвам К, С, Заслонава з лістапада 1941 г. па люты 1942 г. вывелі са строю 170 цягнікоў і пусцілі пад адхон дзесяткі варожых саставаў з жывой сілай і тэхнікай. Падпольшчыкі не толькі праводзілі дыверсіі на аб’ектах і камунікацыях праціўніка, аказвалі матэрыяльна-тэхнічную дапамогу партызанам, забяспечвалі іх каштоўнай інфармацыяй, але і ўмацоўвалі колькасна і якасна склад партызанскіх фарміраванняў. Падпольшчыкі Мінска ў лістападзе 1941 – лютым 1942 гг.

накіравалі звыш 450 чалавек у партызанскія атрады [3, с. 476].

У верасні 1942 г. быў створаны кіруючы і каардынуючы цэнтр партызанскага руху на тэрыторыі рэспублікі – Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР). Яго ўзначаліў другі сакратар ЦК КП(б)Б П. З. Калінін. Працэс забеспячэння партызан зброяй і баепрыпасамі набыў шырокамаштабны характар. У другой палове 1942 г. партызаны пачалі праводзіць супраць акупантаў значныя па сваіх памерах баявыя аперацыі. [3, с. 478].

Значную работу па пераўтварэнню партызанскага руху ў масавую народную вайну выканалі падпольныя органы кампартыі рэспублікі, якія карысталіся аўтарытэтам сярод насельніцтва Беларусі. У тыле ворага ў гады вайны выдавалася каля 170 падпольных газет, тыраж якіх налічваў мільёны экземпляраў. За гады вайны было выдадзена і распаўсюджана 28, 5 млн.

лістовак. Падпольны савецкі друк заклікаў да ўзброенай барацьбы супраць акупантаў [3, с. 480].

На тэрыторыі Заходняй Бедарусі партызанскі рух быў менш інтэнсіўным, чым ва ўсходніх рэгіёнах рэспублікі. Фарміраванне антыфашысцкага руху там ішло больш марудна. Яно пачалося са стварэння падпольных арганізацый, якія займаліся падборам кадраў і падрыхтоўкай матэрыяльна-тэхнічнай базы для далейшага разгортвання партызанскай барацьбы. Ядро антыфашысцкага падполля складалі ўдзельнікі нацыянальна-

вызваленчага руху Заходняй Беларусі.

7

Летам 1942 г. Брэсцкая абласная падпольная антыфашысцкая арганізацыя стварыла 7 партызанскіх атрадаў у Бярозаўскім, Камянецкім,

Косаўскім, Пружанскім і Ружанскім раёнах [3, с. 481].

Падпольная барацьба з ворагам абумоўлівалася і тым, што па прычыне розных акалічнасцей не ўсе жадаючыя процідзейнічаць агрэсару маглі пакінуць саё жыллё і пайсці ў лясы, каб уключыцца ў партызанскія сілы.

Адначасова яны ўсведамлялі ролю палітычнага і сацыяльна-эканамічнага фактару ў распачатай вайне: гарады і начеленыя пункты – гэта варожыя гарнізоны, пушчаныя ў ход акупантамі, уцалелыя прадпрыемствы,

чыгуначныя вузлы, гаспадарчыя ўстановы і г. д [5, с. 292].

Да таго ж партыйна-савецкія ўлады напярэдадні акупацыў Беларусі паклапаціліся аб тым, каб пакінуць заканспіраваныя групы, арганізаваць яўкі,

распрацаваць розныя віды сувязі. Менавіта на гэта арыенатавала дырэктыва ЦК КП(б)Б ад 30 чэрвеня 1941 г. аб пераходзе на падпольную работу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам. Звярталася ўвага на тое, што партызанская барацьба павінна знаходзіцца ў полі зроку і весціся пад непасрэдным кіраўніцтвам заканспіраваных падпольных партыйных структур [5, с. 292].

Асабліва прыкметна актывізаваўся партызанскі рух у сувязі з умацаваннем дзеючых падпольных камітэтаў і пашырэннем іх сеткі.

Узначальвалі барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі акпаванай Беларусі 203 абкомы, міжрайкомы, міжрайпартцэнтры, гаркомы і райкомы Кампартыі Беларусі, больш за 1200 первычных партарганізацый.

Значны ўклад уносіла камсамольскае падполле, узначальваемае М. В.

Зімяніным, К. Т. Мазуравым, С. В. Прытыцкім. Яно ўключала 224 абласныя,

міжраённыя камітэты камісамола і больш за 5, 5 пярвічных камсамольскіх арганізацый, у якіх было аб’яднана звыш 100 тысяч чалавек [4, с. 247].

Як і партызанскія фарміраванні, папярэдне створаная і самастойна ўзнікшае падполле адразу ж прыступіла да дыверсійна-баявой і палітычнай дзейнасці. У Мінску ўжо ў другой палове 1941 г. падпольшчыкі ўзрывалі

8

склады со зброей і вайсковай маёмасцю, цэхі і майстэрні па рамонту баявой тэхнікі, вырабу харчавання, знішчалі варожых чыноўнікаў, салдат і афіцэраў

[5, с. 293].

Расла колькасць і актыўнасць народных мсціўцаў. Гэта дало магчымасць на базе асобных атрадаў стварыць буйныя партызанскія фарміраванні – брыгады і злучэнні, баявыя дзеянні якіх каардынаваліся з войскамі Чырвонай Арміі. Для кіраўніцтва ўсімі партызанскімі сіламі краіны пастановай Дзяржаўнага Камітэта Абароны ад 30 мая 1942 г. пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ўзначаліў сакратар ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка.

Некалькі пазней былі арганізаваны Беларускі, Украінскі і іншыя штабы партызанскага руху [4, с. 246].

Удасканальвалася і аператыўнае кіраўніцтва падпольнымі арганізацыяі і партызанскімі фарміраваннямі. У савецкім тыле была створана спецыяльная школа (Асобы беларускі збор) для падрыхтоўкі падпольшчыкаў і партызан [4,

с. 246].

9

2. Выратаванне ад вывазу і разбурэння акупантамі

прадпрыемстваў, сродкаў сувязі, культурных каштоўнасцей.

Важнай дзяржаўнай задачай стала эвакуацыя – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці,

матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў, якім паграджала акупацыя [1, с.

101].

25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня СНК І. С. Былінскі. Умовы правядзення эвакуацыі на Беларусі былі неспрыяльнымі. Хутка наступала германская армія і прамысловасць заходніх абласцей БССР была страчана. З

Мінска 24 чэрвеня збяжала партыйнае кіраўніцтва, пачалася паніка сярод насельніцтва, марадзёрства. Чыгунка была перагружана ваеннымі цягнікамі.

У гэтых умовах прымаліся захады па эфектыўнай дзейнасці эвакуацыйных структур.

Праз 24 эвакапункта на ўсход адпраўлялі дзяцей і дарослых. Усяго выехала каля 1,5 млн. грамадзян Беларусі. Было эвакуявана 161 аддзяленне Дзяржбанка, 116 ашчадных кас, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду,

вывезены матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці. Эвакуяваны навучальныя і культурныя ўстановы. Перабазіравалі прамысловыя прадпрыемствы, энергетычныя ўстаноўкі. Вывозілі найбольш важныя часткі прадпрыемстваў, агрэгаты і вузлы. Прадпрыемствы з усходняй часткі Беларусі вывозіліся амаль цалкам (з “Гомсельмашу” вывезлі 1100 вагонаў маёмасці). Як правіла, вывозіліся і рабочыя кадры. Частка прадпрыемстваў знішчалася (узарвана больш за 10 тыс. прамыслова-вытворчых будынкаў прадпрыемстваў).

Эвакуявалі матэрыяльныя рэсурсы сельскай гаспадаркі. Тэхніка і буйная рагатая жывёла адыходзіла на ўсход сваім ходам. Частка жывёлы

10

перадавалася Чырвонай Арміі. Усяго ў тыл было адпраўлена 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы. Рэгулявалася праца чыгункі,

праводзілася эвакуацыя яе рухомага саставу. Апошні эшалон з Мінска быў выведзены 28 чэрвеня, калі горад быў ужо захоплены [2, с. 151-152].

У ліпені-жніўні 1941 г. было эвакуіравана ў тыл 1, 5 млн.

спецыялістаў народнай гаспадаркі і членаў іх сямей, 124 буйныя прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 37 з Віцебскай вобласці, 38 – з

Гомельскай, 15 – з Магілёўскай і 19 – с Палескай вобласці. Сярод іх былі акрамя “Гомсельмаша” гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава і паравозарамонтны завод, Магілёўскі завод авіяцыйнага маторабудавання,

віцебскія абутковыя фабрыкі “Прагрэс” і “Чырвоны кастрычнік”, Аршанскі льнокамбінат і іншыя. Эвакуіраваныя прадпрыемствы да вайны выраблялі

46,6 % усёй электраэнергіі, 40,9 % машынабудавання і металаапрацоўкі, 63,7 % тэкстылю [3, с. 462].

Эвакуіраваныя з Беларусі прадпрыемствы размяшчаліся пераважна ў Паволжы, на Урале, у Сібіры. Рабочыя, інжынерна-тэхнічныя работнікі на новых месцах паказвалі прыклад сапраўднага працоўнага гераізму. Ужо ў пачатку 1942 г. большасць эвакуіраваных беларускіх прадпрыемстваў пачалі выпуск ваеннай прадукцыі, за адзін месяц правялі мантаж абсталявання,

перабудавалі тэхналогію вытворчасці і наладзілі, як, напрыклад,

гомсельмашаўцы, выпуск у Чалябінскай вобласці мінамётаў. У складаных умовах беларускае сялянства праводзіла эвакуацыю матэрыяльных каштоўнасцяў. Вяскоўцы Віцебскай, Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай і Палескай абласцей эвакуіравалі і перадалі насельніцтву звыш 750 тысяч галоў жывёлы з грамадскага сектара ўласнасці. Акрамя таго ў савецкі тыл вывезена 93,6 тысяч тон збожжа, каля 5 тысяч трактароў, 600 камбайнаў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. У 1941 г. з Беларусі былі эвакуіраваны 60

навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 20 вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, 6 тэатраў [3, с. 462-463].

11