Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Великая Отечественная война советского народа.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
68.61 Кб
Скачать

Учреждение образования Белорусский Государственный Университет Информатики и Радиоэлектроники

Факультет заочного и дистанционного обучения

Специальность: Информатика

Контрольная работа по предмету

Великая Отечественная война советского народа

Тэма:

Ваенныя дзеянні і міжнародная сітуацыя ў канцы 1941 – пачатку 1942 гг. Зрыў плана маланкавай вайны.

Пытанне:

1. Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой.

2. Пачатак стварэння антыгітлераўскай кааліцыі. Сутнасць Вашынгтонскай дэкларацыі 26 дзяржаў. (01.01.1942 г.)

  1. Ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне разгрома нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой.

6 верасня 1941 г. Гітлер выдаў новую дырэктыву аб наступленні на Маскву. Галоўная стаўка ў ёй рабілася на танкавыя злучэнні і авіяцыю, асаблівая ўвага звярталася на скрытнасць падрыхтоўкі аперацыі. Спачатку прадугледжвалася разграміць савецкія войскі ў раёнах Вязьмы і Бранска, затым, знішчаючы адыходзячыя на Маскву злучэнні Заходняга фронта ў паласе ад верхняга цячэння Волгі да Акі, авалодаць сталіцай.

Генеральнае наступленне на Маскву пачалося 30 верасня 1941 г. (аперацыя «Тайфун») ударам 2‑й танкавай арміі ворага па леваму крылу Бранскага фронта, а 2 кастрычніка на пазіцыі войск Заходняга фронта абрушыліся асноўныя сілы немцаў. 7 кастрычніка 1941 г. немцы ў раёне Вязьмы завяршылі акружэнне 19, 20, 24 і 32‑й армій. У «кацёл» пад Бранскам трапілі часці 3, 13 і 50‑й армій. Па дадзеных айчынных гісторыкаў, у акружэнне папала 7 (з 15) палявых упраўленняў арміямі, 64 (з 95) дывізіі, 11 (з 13) танкавых брыгад, 50 (з 64) артпалкоў. Да сваіх з акружэння ўдалося прабіцца 34 савецкім дывізіям і 13 артпалкам. Ворага ўдалося прыпыніць на мажайскай лініі, прыкладна ў 100–110 км ад Масквы. Над сталіцай навісла смяротная пагроза.

Цяжкія баі на маскоўскім накірунку разгарэліся 13–18 кастрычніка 1941 г. Імі былі ўзяты Мажайск, Малаяраславец і Таруса, узнікла пагроза выхада іх да Масквы. З раніцы 17 кастрычніка на бліжніх подступах да сталіцы стала займаць абарону народнае апалчэнне. Сюды ж былі накіраваны знішчальныя батальёны, якія да гэтага неслі патруліраванне горада. Прадпрыемствы Масквы перайшлі на работу ў 3 змены.

На будаўніцтва абарончых збудаванняў і супрацьтанкавых рвоў выйшла больш 500 тыс. масквічоў, 24 тыс. жыхароў сталіцы ўступілі ў войскі Маскоўскай супрацьпаветранай абароны. На вуліцах горада было ўстаноўлена 30 км надалбаў, 17 тыс. супрацьтанкавых і супрацьпяхотных «яжоў», 26 км барыкад і вялікая колькасць агнявых кропак.

19 кастрычніка 1941 г. ДКА аб’явіў Маскву на асадным становішчы. Частка цэнтральных урадавых і партыйных устаноў эвакуіравалася ў Куйбышаў. У сталіцы заставаліся Палітбюро ЦК ВКП(б), СНК СССР, ДКА і Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Дакументальна не пацверджаны і не даказаны сцвярджэнні, якія з’явіліся ў асобных публікацыях аб намеры І. Сталіна ў кастрычніку – лістападзе 1941 г. здаць Маскву фашыстам і аб зандзіраванні ім мірных адносін з Германіяй.

Да канца кастрычніка 1941 г. вораг быў спынены. Першае «генеральнае» наступленне нямецка-фашысцкіх войск на Маскву закончылася няўдачай. У гэтай сітуацыі 6 лістапада 1941 г. у падземнай зале станцыі метро «Плошча Маякоўскага» адбылося ўрачыстае пасяджэнне Маскоўскага Савета, на якім з дакладам аб 25 гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі выступіў І.В. Сталін.

15–16 лістапада 1941 г. пачалося другое «генеральнае» наступленне нямецка-фашысцкіх войск на Маскву. Па замыслу гітлераўцаў магутныя танкавыя ўдары павінны былі ахапіць горад з поўначы і поўдня, а пяхотныя часці – нанесці франтальны ўдар. Да пачатку снежня 1941 г. вораг падышоў на 25–30 км да сталіцы. Упершыню за ўсю вайну ў канцы лістапада – пачатку снежня 1941 г. вораг сутыкнуўся з фактам свайго бяссілля перад праціўнікам, немагчымасці прарваць абарону савецкіх войск, выкарыстання амаль усіх сваіх рэзерваў. Варожыя групоўкі ў пачатку снежня 1941 г. вымушаны былі прыпыніць наступленне.

Сканцэнтраваўшы буйныя сілы, Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання прыняла рашэнне аб пераходзе савецкіх войск у контрнаступленне, якое пачалі 5–6 снежня 1941 г. войскі Заходняга, Калінінскага і Паўднёва-Заходняга франтоў агульнай працягласцю ў 800 км. Знішчаючы ворага, савецкія войскі да 23 лютага 1942 г. адкінулі ворагаў на захад на 350–400 км, вызвалеўшы ад іх цалкам Маскоўскую і Тульскую вобласці, шэраг раёнаў Калінінскай вобласці. У баях за Маскву і Тулу вызначыліся стралковыя дывізіі, якімі камандавалі нашы землякі генералы У.Р. Вашкевіч і М.М. Макаўчук, а таксама падпалкоўнікі камандзіры злучэнняў А.А. Барэйка, Е.У. Дабравольскі, М.М. Мультан, І.Л. Рагуля, А.Д. Церашкоў, П.М. Чарнышоў.

Контрнаступленне савецкіх войск, якое пачалося пад Масквой, перарасло ў агульнае наступленне па ўсяму фронту. Яно працягвалася да красавіка 1942 г. 29 лістапада 1941 г. савецкія войскі вызвалілі Растоў-на-Дану. Разгром ударнай групоўкі праціўніка пад Ціхвінам (Ленінградская вобласць) сарвала план Гітлера і Маннергейма аб злучэнні нямецка-фашысцкіх і фінскіх войск для захопу Ленінграда.

Разгром нямецка-фашысцкіх войск пад Масквой і паспяховае наступленне Чырвонай Арміі зімой 1941–1942 гг. мелі ваенна-палітычнае і міжнароднае значэнне. Перамога Чырвонай Арміі, па‑першае, завяршыла крах гітлераўскай стратэгіі «бліцкрыга», маланкавай вайны супраць СССР. Надзеі кіраўніцтва фашысцкай Германіі на магчымасць дабіцца ў вайне супраць СССР хуткай перамогі і закончыць яе да восені 1941 г. цалкам праваліліся. Цяпер гітлераўская Германія вымушана была разлічваць на цяжкую і доўгую вайну.

Па‑другое, разгром нямецка-фашысцкіх войск зімой 1941–1942 гг. канчаткова развеяў міф аб «непераможнасці» гітлераўскай арміі, моцна падарваў яе маральны дух і баяздольнасць. У войсках вермахта ўпершыню сталі з’яўляцца панічныя настроі, зніжацца дысцыпліна, а ў кіраўніцтве Германіі – разнагалоссі ў ацэнцы прычын паражэння пад Масквой і ў пытаннях далейшага вядзення вайны супраць СССР. Пазней гітлераўскія генералы назавуць бітву пад Масквой «катастрофай» і «пачаткам трагедыі на Усходзе». Разгром германскага вермахта пад Масквой быў першым буйным паражэннем «непераможнай арміі» у Другой сусветнай вайне і рашаючай ваенна-палітычнай падзеяй першага перыяда Вялікай Айчыннай вайны.

Па‑трэцяе, перамога савецкіх войск пад Масквой натхніла народы міра на ўзмацненне вызваленчай барацьбы і партызанскага руху ў парабаваных германскім фашызмам і японскім мілітарызмам краінах Еўропы і Азіі, на актывізацыю Руху Супраціўлення. Да восені 1942 г. былі створаны Нацыянальна-вызваленчы фронт у Грэцыі, Адзіны народна-вызваленчы фронт у Югаславіі, Нацыянальна-вызваленчы фронт у Албаніі, Фронт незалежнасці ў Бельгіі, Нацыянальны фронт у Францыі. У Югаславіі і Грэцыі ў 1941–1942 гг. былі створаны народна-вызваленчыя арміі на чале з камуністамі. Рух Супраціўлення аслабляў тыл гітлераўскай Германіі, зніжаў магчымасць поўнага выкарыстання эканамічнага патэнцыяла парабаваных краін, прымушаў фашыстаў значныя сілы выдзяляць на ахову транспартных камунікацый і барацьбу з партызанамі.

Па‑чацвёртае, перамога савецкіх войск пад Масквой падзейнічала на урады Японіі і Турцыі, якія чакалі зручнага моманту для нападу на СССР. Гэтая перамога садзейнічала значнай змене сітуацыі на іншых тэатрах вайны, аблегчыла, у прыватнасці, становішча Англіі на Міжземным моры і ў Афрыцы і зняла пагрозу ўварвання ў Англію.

І, нарэшце, значэнне бітвы пад Масквой заключаецца ў тым, што яна рашаючым чынам падзейнічала на паскарэнне працэса фарміравання антыгітлераўскай кааліцыі – ўнікальнага палітычнага дасягнення Другой сусветнай вайны.

Акрамя агульных дэкларацый урад СССР дабіваўся канкрэтызацыі пагадненняў. З гэтай мэтай з 29 верасня па 1 кастрычніка 1941 г. у Маскве праводзілася канферэнцыя трох краін – СССР, ЗША і Англіі, на якой абмяркоўваліся пытанні аб дапамозе СССР з боку саюзнікаў і аб узаемных пастаўках. ЗША і Англія абавязаліся з 1 кастрычніка 1941 г. да 30 чэрвеня 1942 г. штомесячна пастаўляць у СССР 400 самалётаў, 500 танкаў, 200 супрацьтанкавых ружжаў, матэрыялы ваеннага прызначэння. Савецкі урад абавязваўся пастаўляць сыравіну для вытворчасці ваеннай прадукцыі. Упершыню Савецкаму Саюзу быў прадастаўлены беспрацэнтны крэдыт на суму 1 млрд. долараў. Канферэнцыя паскорыла прыняцце амерыканскім урадам рашэнне аб распаўсюджанні на СССР закона аб «ленд-лізе» (сістэма перадачы ў арэнду ці ўзаймы іншым дзяржавам розных матэрыялаў, неабходных ім для абароны. Аднак у 1941–1942 гг. пастаўкі па «ленд-лізу» праводзіліся павольна і ў нязначных памерах.

14 жніўня 1941 г. на нарадзе, якая праводзілася на ваенна-марской базе Арджэнція (в. Ньюфаундленд) была падпісана англа-амерыканская дэкларацыя аб мэтах вайны, атрымаўшая найменне «Атлантычная хартыя». Пры гэтым Савецкі Саюз як рэальная сіла на сусветнай арэне саюзнікамі не разглядаўся, а пагэтаму ў тэксце дакумента не было ні слова ні аб ім, ні аб савецка-германскім фронце. Па сутнасці, англа-амерыканская хартыя насіла сіпаратны характар, была свайго роду палітычным кампрамісам, выражала прэтэнзію двух дзяржаў на захаванне сусветнага панавання.

7 снежня 1941 г. Японія без аб’яўлення вайны напала на амерыканскую ваенна-марскую базу Перл-Харбар, размешчаную на Гавайскіх астравах. 8 снежня ЗША аб’явілі вайну Японіі. Тое ж самае зрабіла і Англія. 11 снежня Германія і Італія аб’явілі вайну ЗША. Зона Другой сусветнай вайны значна пашырылася.

1 студзеня 1942 г. у Вашынгтоне 26 дзяржаў антыфашысцкай кааліцыі, у тым ліку СССР, ЗША, Англія і Кітай падпісалі «Дэкларацыю Аб’яднаных Нацый», па якой абавязваліся выкарыстоўваць усе свае ваенныя і эканамічныя рэсурсы для барацьбы супраць фашысцкага блока. Гэтыя дзяржавы, а таксама краіны, якія пазней далучыліся да іх (у канцы вайны ў антыгітлераўскай кааліцыі налічвалася больш 50 краін), сталі называцца «Аб’яднанымі Нацыямі». Вялікім успехам знешняй палітыкі СССР з’явілася падпісанне 26 мая 1942 г. дагавора з Англіяй і 11 чэрвеня 1942 г. пагаднення з ЗША аб саюзе ў вайне супраць фашысцкай Германіі. Гэтымі дакументамі быў канчаткова аформлены саюз СССР, ЗША і Англіі ў вайне. Працэс утварэння антыгітлераўскай кааліцыі завяршыўся.

Завяршаўся і першы перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Савецкі Саюз па‑ранейшаму асноўны цяжар вайны нёс на сваіх плячах, супрацьдзейнічая магутнай ваеннай арганізацыі трэцяга рэйха. Другі фронт у Еўропе ЗША і Англіяй не быў адкрыты.