Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ВОВ. Вариант 7. Нападзенне германіі на савецкі саюз

.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
102.1 Кб
Скачать

Тэма № 7: Нападзенне германіі на савецкі саюз

План:

Узводзiны 3

1 Суадносіны сіл перад нападам. 4

2 Мерапрыемствы ўрадаў СССР i БССР па пераводу краіны на

ваенныя рэйкі. 8

Заключэнне 11

Спіс выкарыстаных крыніц 12

Узводзiны

Дваццатае стагоддзе вызначалася незвычайнай жорсткасцю ў адносінах паміж народамі свету. Менавіта ў гэты час пачынаюцца сусветныя войны, узнікаюць дзесяткі рэгіянальных канфліктаў, хутка разрастаецца зараза тэрарызму. Але найбольш кровапралітнай і жорсткай з усіх вядомых узброеных канфліктаў была Другая сусветная вайна. Яе ўздзеянне на лёс народаў Еўропы і СССР было вызначальным. Менавіта з гэтай нагоды патрабуецца больш глыбокае і комплекснае вывучэнне гэтай важнейшай падзеі XX стагоддзя. Разгортванне ваенных падзей, паказ трагедыі і выпрабаванняў, што выпалі на долю беларускага народа.

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія – пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова.

Канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. 22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР.

1 Суадносіны сіл перад нападам

У 30-я гады міжнародная абстаноўка ў свеце ўскладнілася. На Далёкім Усходзе Японія пачала агрэсію супраць Кітая. Утварыўшы на захопленай частцы кітайскай тэрыторыі марыянетачную дзяржаву – Манчжоу Го, яна пачала з гэтага плацдарма варожыя дзеянні на ўсходняй мяжы СССР. На еўрапейскім плацдарме ў Германіі, Італіі былі ўсталяваны фашысцкія рэжымы і гэтыя краіны пачалі хутка нарошчваць ваенную магутнасць з мэтай перагляду сфер уплыву і міжнародных адносін, якія ўсталяваліся пасля першай сусветнай вайны. Ім супрацьстаялі у першую чаргу Францыя і Англія – пераможцы першай сусветнай вайны, якія не хацелі траціць свае калоніі і набытыя тэрыторыі, а таксама свой уплыў у Еўропе. У парушэнне ўмоў Версальскага дагавора ў Германіі была ўведзена ўсеагульная воінская павіннасць, разгарнуліся падрыхтоўка магутнай рэгулярнай арміі, выпуск цяжкага ўзбраення, хуткімі тэмпамі ствараліся ваенна-паветраныя і ваенна-марскія сілы. У 1936 г. Германія, Італія і Японія заключылі "Антыкамінтэрнаўскі пакт", накіраваны ў першую чаргу супраць СССР. З гэтага ж года Германія і Італія пачалі тэрытарыяльныя захопы: Італія захапіла Абісінію (Эфіёпію), Германія ўвяла войскі ў дэмілітарызованную рэйнскую зону, пазней, у 1938 г. – у Аўстрыю. У 1939 г. Італія акупіравала Албанію. У гэты час японскія войскі пачалі ваенныя дзеянні супраць СССР спачатку ў раёне возера Хасан, пазней, у 1939 г., на рацэ Халхін-Гол, дзе былі разгромлены савецкімі і мангольскімі вайсковымі падраздзяленнямі. Для СССР міжнародная абстаноўка заставалася вельмі напружанай. Японія працягвала займаць варожую пазіцыю. У Еўропе кіраўнікі Францыі і Англіі імкнуліся накіраваць агрэсію Германіі на ўсход, таму ў верасні 1938 г. у Мюнхене згадзіліся на ўступку Германіі часткі Чэхаславакіі, што прывяло пазней да поўнай анексіі гітлераўцамі гэтай краіны. Перагаворы, якія ў 1939 г. пачалі СССР, Англія і Францыя, закончыліся беспаспяхова.

Ужо да канца 1935 г. Германія сфарміравала 31 баяздольную дывізію. У кароткі тэрмін і за амерыканскія інвестыцыі было пабудавана 300 новых ваенных заводаў, рэканструявана і мадэрнізавана авіяцыйная прамысловасць. Да сярэдзіны 30-х гадоў ХХ ст. у германскую прамысловасць было ўкладзена 27 млрд. марак, 70% належалі амерыканскім фірмам. У 1938 г. Германія мела 30 самалётабудаўнічых, 15 авіяматорных і 110 дапаможных авіязаводаў. Калі да 1932 г. у Германіі не было ні воднага ваеннага самалёта, то ўжо ў 1934 г. іх было пабудована 840, у 1936 г. – 2530, у 1938 г. – 3350, а ў 1939 г. ужо мелася 4733 самалёты навейшых мадыфікацый. Ваенная вытворчасць Германіі з 1934 г. па 1940 г. вырасла ў 22 разы. На гэтую моц абапіралася кіраўніцтва Германіі пры прыняцці важных міжнародных рашэнняў. Напрыканцы 1935 г. адбылася вызначальная падзея, якая паклала падмурак складвання агрэсіўнага блоку краін ў Еўропе, і лідэры Лігі Нацый – Англія і Францыя нічога не зрабілі – каб гэты італа-германскі саюз разваліць.

Ва ўмовах узрастання міжнароднай напружанасці і з’яўлення небяспекі супрацьстаяння кааліцыі дзяржаў на Усходзе і Захадзе СССР прыняў прапанову Германіі заключыць пакт аб ненападзенні. Гэты дагавор тэрмінам на 10 гадоў быў падпісаны 23 жніўня 1939 г.

1 верасня 1939 г. у адпаведнасці з прынятым яшчэ ў красавіку планам "Вейс" Германія пачала ваенныя дзеянні супраць Польшчы. Польская армія значна ўступала нямецкай ў колькасных і якасных адносінах, таму на працягу тыдня ваенные дзеянні былі фактычна скончаны разгромам гэтай краіны. Польскі ўрад эмігрыраваў ў Лондан.

3 верасня 1939 г. згодна з заключанымі з Польшчай дамовамі Англія і Францыя аб’явілі вайну Германіі. Лакальны ваенны канфлікт такім чынам перарос у сусветную вайну.

17 верасня 1939 г. Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і да 25 верасня Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна адыйшлі да СССР. 28 верасня 1939 г. быў заключаны дадатковы дагавор з Германяй, які замацоўваў новыя дзяржаўныя межы.

На працягу 1939 і 1940 гг. Германія праводзіла актыўныя дзеянні па далучэнню новых тэрыторый. Вайна з Англіяй і Францыяй, якая спачатку атрымала назву “дзіўнай” з-за пасіўнасці старон, абярнулася актывізацыяй дзейнасці Германіі, якая захапіла Бельгію, Галандыю і ў чэрвені 1940 г. прымусіла капітуліраваць Францыю. Пазней былі захоплены Данія, Нарвегія, а ў красавіку 1941 г. – Югаславія. Такім чынам, да лета 1941 г. амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй.

СССР таксама пачаў пашыраць свае заходнія межы. 29 лістапада СССР парваў дыпламатычныя адносіны з Фінляндыяй і 30 лістапада пачаў вайну. Пасля цяжкіх баёў і вялікіх страт да сакавіка 1940 г. абарона праціўніка была прорвана і 12 сакавіка быў падпісаны мір, згодна з якім да СССР адыходзіла тэрыторыя на Карэльскім перашэйку і ў раёне Мурманска. У ліпені 1940 г у выніку змены ўрадаў у Літве, Латвіі і Эстоніі была аб’яўлена савецкая ўлада і прыбалтыйскія рэспублікі ўвайшлі ў склад СССР. У жніўні 1940 г. савецкі ўрад патрабаваў ад Румыніі перадачы Бесарабіі і Паўночнай Букавіны, у выніку была ўтворана Малдаўская ССР.

Пасля акупацыі амаль усёй Еўропы Германія пачала рыхтавацца да інтэрвенцыі на Англію, але няўдачы ў паветраным супрацьстаянні, цяжкасці пры фарсіраванні праліва Ла-Манш, а таксама супярэчнасці на перагаворах паміж Германіяй і СССР у Берліне ў лістападзе 1940 г. прывялі да таго, што ў снежні 1940 г. Гітлер зацвердзіў дырэктыву № 21 – план "Барбароса" і пачаў рыхтавацца да вайны з СССР.

Канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва адзначала, што каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію на галоўным накірунку прэвентыўным ударам Чырвонай Арміі ў момант разгортвання сіл вермахта і арганізацыі фронту і ўзаемадзеянне радоў войск. На астатніх участках дзяржмяжы прадугледжваецца актыўная абарона. Аднак такія планы не збыліся. Як адзначыў кіраўнік генштабу сухапутных сілаў вермахту Ф.Гальдэр, «наступленне нашых войскаў, як бачна, з’явілася для праціўніка на ўсёй працягласці фронту поўнай тактычнай нечаканасцю...».

Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. У чэрвені 1941 г. у склад германскага вермахта ўваходзіла 214 дывізій, з якіх 152 дывізіі і 2 брыгады былі сканцэнтраваны супраць СССР. Акрамя нямецкіх ваенных злучэнняў каля граніц Савецкага Саюза былі разгорнутыя 29 дывізій і 16 брыгад саюзнікаў Германіі – Фінляндыі, Венгрыі, Італіі і Румыніі. Усе злучэнні адпавядалі штатнаму раскладу ваеннага часу. Да нападу на СССР былі створаны аператыўныя групоўкі з 190 дывізій. Агульная колькасць асабовага складу каля граніц Савецкага Саюза складала 3,5 млн. чалавек. Савецкі Саюз да чэрвеня 1941 г. меў 303 дывізіі і 22 брыгады, з якіх 166 дывізій і 9 брыгад знаходзіліся ў заходніх ваенных акругах. Агульная штатная колькасць узброеных сіл СССР напярэдадні вайны была каля 5,3 млн. чалавек, з якіх у заходніх ваенных акругах былі дыслацыраваныя 2,9 млн. чалавек.

Што датычыцца суадносін сіл на беларускім напрамку, то войскам Заходняй асобай ваеннай акругі 22 чэрвеня 1941 г. супрацьстаяла вялікая групоўка вермахту, так званая група армій «Цэнтр» пад камандаваннем фельдмаршала фон Бока.

22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР. Савецкаму паслу ў Берліне В.Дэканозаву і наркому па замежных справах В.Молатаву былі перададзены дакументы, у якіх вайна аб’яўлялася «прэвентыўнай», мэта яе – «пазбавіць сусветную цывілізацыю ад небяспекі бальшавізму». Такім чынам нацыскае кіраўніцтва Германіі спрабавала абгрунтаваць свой напад на СССР.

Вывад: Такім чынам, на працягу 1930-х гг. ініцыятывы СССР па стварэнню калектыўнай сістэмы бяспекі на еўрапейскім кантыненце вельмі цяжка знаходзілі паразуменне з боку кіруючых колаў Англіі, Францыі, Польшчы. Урады гэтых краін больш імкнуліся дасягнуць сваёй бяспекі за кошт СССР, накіроўвалі агрэсію нацысцкай Германіі на Усход. Да лета 1941 г амаль уся Еўропа была акупіравана Германіяй. Канцэнтрацыя германскіх войск на мяжы з СССР пачалася ўвосень 1940 і працягвалася да чэрвеня 1941 г. Да пачатку вайны Германія цалкам адмабілізавала свае ўзброеныя сілы. 22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР. Савецкае ваенна-палітычнае кіраўніцтва адзначала, што каб прадухіліць раптоўны ўдар і разграміць нямецкую армію неабходна апярэдзіць праціўніка ў разгортванні і атакаваць германскую армію на галоўным накірунку прэвентыўным ударам Чырвонай Арміі ў момант разгортвання сіл вермахта і арганізацыі фронту і ўзаемадзеянне радоў войск. На астатніх участках дзяржмяжы прадугледжваецца актыўная абарона. Аднак такія планы не збыліся. Як адзначыў кіраўнік генштабу сухапутных сілаў вермахту Ф.Гальдэр, «наступленне нашых войскаў, як бачна, з’явілася для праціўніка на ўсёй працягласці фронту поўнай тактычнай нечаканасцю...».

2 Мерапрыемствы ўрадаў СССР i БССР па пераводу краіны на ваенныя рэйкі.

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў, які ад імя Савецкага ўраду прызваў «забяспечыць перамогу над ворагам» шляхам арганізацыі належнай абароны. Разам з разуменнем цяжкага стану на франтах і растучай перспектывай зацяжной вайны пачала фарміравацца сістэма мерапрыемстваў па пераводу ўсяго жыцця краіны на ваенныя рэйкі і ствараецца сістэма надзвычайных органаў кіравання.

Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў тэрмінова пачаць мабілізацыю ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя. У выніку яе Урал, Заходняя Сібір і Сярэдняя Азія пераўтварыліся ў асноўную базу ваеннай эканомікі СССР. Сюды за ліпень-снежань 1941 г. былі эвакуіравана 2593 прамысловыя прадпрыемствы, у тым ліку 1523 буйныя, галоўным чынам з сістэмы ВПК. Гэта 85% магутнасцяў авіяцыйнай прамысловасці, 9 асноўных танкавых заводаў, амаль 95% прадпрыемстваў Наркамата ўзбраенняў. Але фактычна цалкам быў страчаны Данецкі прамысловы рэгіён.

25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня рэспубліканскага СНК І.С.Былінскі. У надзвычай цяжкіх умовах з тэрыторыі Беларусі было выратавана абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы і інш. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа, Урал, сярэдняя паласа РСФСР, Заходняя Сібір.

29 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прымаюць дырэктыву аб прынцыпах перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад, уся дзейнасць у тыле падпарадкоўваецца выключна інтарэсам фронту. Значна пашыралася кантрольная функцыя партыі. На 1170 буйных прадпрыемстваў былі прызначаны парторгі ЦК, з лістапада 1941 г. аднаўляюцца палітаддзелы пры МТС і ў саўгасах. Ствараюцца спецыялізаваныя Наркаматы – танкавай прамысловасці ў верасні і мінамётнай зброі ў лістападзе. Дзеля вырашэння праблемы працоўных кадраў ствараецца Камітэт па ўліку і размеркаванню працоўнай сілы. Страта значнай часткі эканамічнага патэнцыялу прывяла да крытычнага падзення аб’ёмаў прамысловай вытворчасці ў СССР у другой палове 1941 г. Тым не менш, за ліпень-снежань 1941 г. у СССР было выраблена 4,8 тыс. танкаў, 8,2 тыс. самалётаў, 30 тыс. гармат, 42 тыс. мінамётаў, каля 90 тыс. пісталетаў-калямётаў і каля 1,6 млн. карабінаў. Але гэтага было мала, бо страты склалі за той жа перыяд 6 млн. адзінак стралковай зброі, каля 20 тыс. танкаў, 101 тыс. гармат і мінамётаў, 17 тыс. самалётаў.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) на чале з Старшынёй СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА цэнтралізаваў дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва. Грамадзяне краіны, партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. Ён вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, ажыццяўляў мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краіны, ажыццяўляў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, арганізоўваў эвакуацыю, перавод прадпрыемстваў у вызваленыя раёны і аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны. 4 верасня 1945 г. яго дзейнасць ДКА была прыпынена.

Асаблівую вастрыню набываюць пытанні забеспячэння насельніцтва харчаваннем. З 18 ліпеня па канец 1942 г. уводзіцца картачная сістэма. Яна распаўсюджваецца толькі на 4 катэгорыі грамадзян: рабочых, служачых, іждзевенцаў і дзяцей да 12 гадоў. Нормы былі вельмі невялікія – ад 800 грамаў хлеба ў дзень для рабочага да 400 – для дзяцей. З агульнай колькасці насельніцтва СССР у 200 млн. чалавек цэнтралізавана забяспечвалася ў 1941 г. толькі каля 56 млн. Сяляне павінны былі разлічваць толькі на свае прысядзібныя ўчасткі.

У сферы ваенных мерапрыемстваў з 22 чэрвеня, у адпаведнасці з Указам Прэзідыўма ВС СССР, праводзіцца масавая мабілізацыя ваеннаабавязаных. У абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму шмат падавалася заяў аб добраахвотным уступленні ў рады арміі. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек, з тэрыторыі БССР – каля 500 тыс.чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія атрымала 291 дывізію і 94 брыгад.

Для непасрэднага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам І.Сталіна, які прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы ў Чырвонай Арміі з 16 ліпеня 1941 г. аднаўляецца інстытут ваенных камісараў – «прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войску», а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

Прымаюцца надзвычайныя меры па пераадоленню панічных настрояў у арміі. У жніўні Стаўка аддае загад №270, па якому тых, хто здаецца ў палон, трэба лічыць дэзерцірамі і здраднікамі Айчыны, іх сем’і падлягаюць арышту. Ліквідацыя дэзерціраў у прыфрантавой паласе ўскладвалася на асобыя аддзелы НКУС, створаныя ў ліпені 1941 г. У верасні 1941 г. пры кожнай стралковай дывізіі ствараліся заградзіцельныя атрады, якія павінны былі выкарыстоўваць зброю супраць панікёраў.

24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні ў прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў. Галоўная іх мэта – барацьба з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек. Да 15 ліпеня 1941 г. у БССР было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек). На знішчальныя батальёны, акрамя ваенных задач – ліквідацыі дыверсантаў і паветранага дэсанту, ускладвалася задача ратавання матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў ці знішчэння прамысловасці і матэрыяльных рэсурсаў, якія не падлягалі эвакуацыі. Найбольшы размах гэтая дзейнасць атрымала на ўсходзе БССР, куды войскі вермахта прыйшлі як у пустыню.

Народнае апалчэнне так сама было формай масавага патрыятычнага руху. Яно выканала ролю часовага заслону на шляху ірваўшыхся на ўсход войск вермахта. У кароткі час у яго запісалася да 1 млн.чалавек. Было створана каля 60 дывізій народнага апалчэння. Але дрэнна ўзброеныя і неабучаныя апалчэнскія дывізіі ў баях неслі вялізарныя, амаль 100%-ныя страты. Да таго, істотны ўрон мела народная гаспадарка, якая недалічвалася кваліфікаваных рабочых рук. Па меры зніжэння напружанасці на франтах расфарміравалі апалчэнне.

Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны, 3 ліпеня, калі вызначыліся маштабы страт і сталі відавочнымі паражэнні Чырвонай Арміі ў памежных раёнах, савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В.Сталіна. У ім Сталін растлумачыў прычыны адступлення арміі, апраўдаў перадваенны саюз з Германіяй, даў ацэнку вайне – як вайне татальнай, якая вядзецца на знішчэнне. З гэтай нагоды вайна была названая «Айчыннай».

Вывад: Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек, з тэрыторыі БССР – каля 500 тыс.чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія атрымала 291 дывізію і 94 брыгад. 29 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прымаюць дырэктыву аб прынцыпах перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад, уся дзейнасць у тыле падпарадкоўваецца выключна інтарэсам фронту. Была праведзена эвакуацыя асноўных магутнасцяў ВПК, хутка праведзена мабілізацыя ваенных і працоўных рэсурсаў. Краіна была перабудаваная на жыццё ва ўмовах татальнай вайны.

Заключэнне

Вайна паказала ўсе хібы камандна-адміністратыўнай сістэмы, якая склалася ў СССР, але менавіта вайна падкрэсліла і станоўчыя бакі гэтай сістэмы. Была праведзена эвакуацыя асноўных магутнасцяў ВПК, хутка праведзена мабілізацыя ваенных і працоўных рэсурсаў. Краіна была перабудаваная на жыццё ва ўмовах татальнай вайны. У 1941 г. праводзіліся канкрэтныя мерапрыемствы па недапушчэнню германскай арміі на тэрыторыю СССР, але з-за неадэкватных ацэнак баяздольнасці арміі і памылковай стратэгіі гэтыя мерапрыемствы не дасягнуць тых мэтаў, якія ставіліся. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны паказалі, што ваенна-эканамічны патэнцыял краіны не быў выкарыстаны ў поўнай меры для ўмацавання абараназдольнасці. Такiм чынам, велізарныя страты Чырвонай Арміі ляжаць на сумленні кіраўнікоў краіны і арміі. Першыя перамогі былі атрыманы хутчэй насуперак дзейнасці гэтых асобаў – гэта быў подзвіг народа, яго асабістая ахвяра, пакладзеная на алтар барацьбы з нацызмам.

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Шымуковіч С.Ф. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны) Курс лекцый - Мн. Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004;

2 Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 : Энцыклапедыя. Мн., 1990;

3 Беларусь у гады Другой сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны (верасень 1939 г. – верасень 1945 г.) // Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Мн., 2007. Ч.2 ;

4 Новік Я.К., Марцуль Г.С. Гісторыя Беларусі у 2 частках. Частка 2 - Мн. , 1998 ;

5 Гісторыя -Айчынная Гісторыя - Гісторыя Права [электронная бібліятэка]. – Рэжым доступу: http://www.istoriya.org– Загл. з экрана .