Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны). ПОИТ ФНиДО кр.№1 тема№10.docx
Скачиваний:
22
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
50.5 Кб
Скачать

Установы адукацыі

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі

Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

Кафедра гуманитарных дисциплин

Контрольная работа № 1

по дисциплине «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны) »

на тэму

МЕРАПРЫЕМСТВЫ СССР ПА ПАВЫШЭННЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВАЕННЫХ ДЗЕЯННЯЎ І ЎМАЦАВАННЮ ВОІНСКАЙ ДЫСЦЫПЛІНЫ Ў 1941 – 1943 гг.”

Смалякоў Аляксандр Юр'евіч

Студэнта 1 курсу ФНіДН,

Спецыяльнасць ПЗІТ,грапа 191003,

Заліковая кніжка № 191003-10

Принял: Куракевіч Н.І

Минск, 2011

ЗМЕСТ

  1. Уводзіны.

  2. Колькасны і якасны рост узброенных сіл СССР. Увядзенне інстытута ваенных камісараў.

  3. Ваенна-арганізацыйныя мерапрыемствы па разгортванню партызанскай і падпольнай барацьбы ў тылу ворага.

  4. Заключэнне.

  5. Літаратура.

  1. Уводзіны.

Другая сусветная вайна - самая кровапралітная вайна ў гісторыі чалавецтва. Яна працягвалася 6 гадоў - з 1 верасня 1939 г. па 2 верасня 1945 г. У яе была ўцягнута 61 дзяржава, больш за 80 % тагачаснага насельніцтва Зямлі. Ваенныя дзеянні адбываліся на тэрыторыі 40 дзяржаў, а таксама на марскіх і акіянскіх прасторах. Па няпоўных звестках, у вайне загінула 50 - 55 млн чал., у іх ліку 27 млн грамадзян СССР, больш за 2,2 млн жыхароў Беларусі.

22 чэрвеня ў 3 гадзіны 30 хвілін нямецкая армія ўварвалася на працягу ўсёй мяжы ад Балтыйскага да Чорнага мора на тэрыторыю СССР. Савецкаму паслу ў Берліне В.Дэканозаву і наркому па замежных справах В.Молатаву былі перададзены дакументы, у якіх вайна аб’яўлялася «прэвентыўнай», мэта яе – «пазбавіць сусветную цывілізацыю ад небяспекі бальшавізму». Такім чынам нацыскае кіраўніцтва Германіі спрабавала абгрунтаваць свой напад на СССР.

Непасрэдная падрыхтоўка да нападу на Савецкі Саюз была распачатая адразу пасля захопу еўрапейскіх краін. Галоўным дакументам з’яўлялася дырэктыва №21, вядомая як план «Барабароса», падпісаная А.Гітлерам 18 снежня 1940 г. Гэты стратэгічны план дэталёва распрацоўваўся гітлераўскім ваенным камандаваннем і ўяўляў сабой комплекс ваенных, палітычных і эканамічных мерапрыемстваў.

У ваеннай частцы прадугледжвалася ў ходзе «маланкавай вайны» разграміць узброеныя сілы Савецкага Саюза. У палітычным сэнсе вайна супраць СССР – гэта перш за ўсё ідэалагічная вайна. У гэтай вайне сутыкнулася дзве радыкальныя ідэалогіі, якія стаялі на краях палітычнай палітры – камуністычная і нацыская. У дадатак да ідэалогіі, была прывязаная тэорыя расавай непаўнавагі славянскага насельніцтва.

У гаспадарчым сэнсе рыхтавалася татальная эксплуатацыя мясцовых рэсурсаў усіх відаў на карысць Германіі, пры гэтым мерапрыемствы насілі характар прамога рабаўніцтва.

З боку СССР вайна насіла справядлівы, вызваленчы характар за будучыню краіны і яе народаў. Менавіта такі характар айчыннай вайны падкрэсліў у сваім выступленні 3 ліпеня 1941 г. па радыё лідар краіны І.Сталін.

Вядома, што ў складзе Чырвонай Арміі ў гады вайны змагалася больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, на тэрыторыі акупіраванай Беларусі супраць фашызму змагалася больш за 370 тыс. партызан і 70 тыс. падпольшчыкаў. Такім чынам амаль з 2 млн узброеных удзельнікаў вайны ў жывых сёння засталося меньш за 80 тыс. чал. Пра іх подзвіг і пра подзвіг тых, каго з намі ўжо няма, моладзь павінна ведаць.

  1. Колькасны і якасны рост узброенных сіл ссср. Увядзенне інстытута ваенных камісараў.

У выніку індустрыялізацыі і калектывізацыі ў Савецкім Саюзе была пабудавана моцная цэнтралізаваная прамысловасць і калектывізаваная сельская гаспадарка. У перадваенныя гады было ўведзена ў эксплуатацыю звыш 9 тыс. новых заводаў, фабрык, шахт, большая іх частка будавалася на Усходзе краіны.

Новыя прадпрыемствы будаваліся з разлікам іх магчымага пераводу на вытворчасць баявой тэхнікі і зброі.

У перадваенны час дзяржава зрабіла гіганцкі крок наперад у развіцці прамысловасці, перагнаўшы Англію і Францыю. З 1928 па 1940 гг. уключна нацыянальны даход СССР вырас больш чым у пяць разоў, вытворчасць электраэнергіі ўзрасла ў 9,7 разоў, здабыча вугалю - у 4,7 разоў, выплаўка сталі павялічылася больш чым у 4, нафты - у 2,7, вытворчасць машынабудавання - у 20 разоў.

Пагроза вайны патрабавала выдзяляць значныя сродкі на абарону. Так, калі ў 1938 г. на патрэбы абароны было выдана 23 млрд. рублёў, то ў 1940 г. - амаль 57 млрд., што складала 32,6 % дзяржаўнага бюджэту.

Разам з тым у прамысловым развіцці меліся і негатыўныя тэндэнцыі. Так, чорная металургія, якая складала аснову ваеннага машынабудавання, напярэдадні вайны значна адставала і не задавальняла народнагаспадарчых і абарончых патрэб краіны. Выпуск сродкаў вытворчасці за 1938 - 1940 гг. вырас на 53 %, а прадукцыі машынабудавання - на 76 %, у той час калі выплаўка сталі і чыгуну за гэты час узрасла толькі на 3 %. Такая дыспрапорцыя адмоўна адбівалася на развіцці абароннай прамысловасці.

Умацоўваючы ваенна-эканамічны патэнцыял краіны, кіраўніцтва Савецкага Саюза імкнулася ўдасканальваць арганізацыю вытворчасці і ўзровень дысцыпліны на прадпрыемствах і ва ўстановах.

Вялікая ўвага надавалася накапленню дзяржаўных рэсурсаў і мабілізацыйных запасаў. З 1940 па чэрвень 1941 г. іх аб'ёмы павялічыліся амаль што ўдвая.

Значна выраслі магутнасці танкавых і авіяцыйных заводаў. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны іх магчымасці ў 1,5 раза перавышалі германскую прамысловасць. Усё гэта дазволіла наладзіць выпуск новай тэхнікі і боепрыпасаў. Са снежня 1939 г. да ліпеня 1941 г. Чырвоная Армія атрымала 7 тыс. танкаў, каля 18 тыс. баявых самалётаў. Прамысловасць выпусціла 82 тыс. мінамётаў і гармат, больш чым 105 тыс. кулямётаў розных мадыфікацый, каля 100 тыс. аўтамабіляў.

Палітычнае кіраўніцтва СССР значную ўвагу надавала ўмацаванню Узброеных Сіл. Значным крокам у гэтым напрамку з'явілася прыняцце 1 верасня 1939 г. Закона аб усеагульнай вайсковай павіннасці. Чырвоная Армія пераводзілася на кадравую сістэму камплектацыі замест тэрытарыяльна-кадравага прынцыпу яе камплектавання, зніжаўся прызыўны ўзрост з 21 года да 19 гадоў. Значна пашыралася сетка ваенных навучальных устаноў. Колькасць Узброеных Сіл СССР вырасла з 1,5 млн. чалавек у 1938 г. да 5,3 млн. у 1941 г., вытворчасць узбраенняў за гэтыя гады павялічылася ў 4 разы.

Быў створаны моцны падводны флот, праведзена значная мадэрнізацыя баявых караблёў, прадугледжвалася далейшае пашырэнне будаўніцтва вялікага марскога і акіянскага флоту. У перадваенныя гады была ўзмоцнена дзейнасць палітычных органаў арміі і флоту. У студзені 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага савета СССР зацвердзіў новы тэкст прысягі.

Пагроза распальвання вайны патрабавала мадэрнізацыі ўзбраення арміі і флоту. Ужо ў 1939 г. быў выпушчаны штурмавік ІЛ-2, а знішчальнік ЯК-1 - у пачатку 1940 г. Аднак у войскі гэтыя самалёты сталі паступаць толькі ў 1941 г. Лепшыя ў свеце танкі КВ і Т-34 былі сканструяваны і прыняты на ўзбраенне ў канцы 1939 г., але іх серыйная вытворчасць пачалася толькі ў другой палове 1940 г.

Наркамат абароны вельмі зацягнуў рашэнне аб пераўзбраенні арміі новымі тыпамі самалётаў, танкаў, артылерыйскай і стралковай зброяй. Толькі ў ліпені 1940 г. былі прыняты на ўзбраенне самалёты МІГ-1, МІГ-3, ЯК-1, ЯК-4, ІЛ-2, ПЕ-2, якія валодалі вялікай хуткасцю і павышанай бомбавай нагрузкай. З вялікім спазненнем было прынята рашэнне аб серыйнай вытворчасці танкаў КВ і Т-34. Усё гэта значна паўплывала на баяздольнасць Чырвонай Арміі ў трагічным 1941 г. Асноўныя мерапрыемствы па пераўзбраенні арміі планавалася ажыццявіць у 1941 г.

Чырвоная Армія мела самую разнастайную зброю айчыннай вытворчасці. Многія ўзоры савецкага ўзбраення былі не толькі на ўзроўні аналагічных відаў зброі заходніх краін, але і пераўзыходзілі іх, аднак новыя ўзоры баявой тэхнікі і зброі толькі пачыналі паступаць у войскі. Як відаць, краіна зрабіла шмат дзеля абароны, аднак ні часу, ні сродкаў, каб належным чынам падрыхтавацца для адпору ворагу, было недастаткова. Савецкі Саюз яўна адставаў у вытворчасці новай зброі і тэхнікі ад германскай прамысловасці.

Магутнай групоўцы германскіх узброеных сіл, якія былі сканцэнтраваны ўздоўж заходняй мяжы СССР і падрыхтаваны для нападу, супрацьстаялі Паўночны флот, войскі Ленінградскай ваеннай акругі, Балтыйскі флот, а таксама войскі Прыбалтыйскай, Заходняй, Кіеўскай асобных акруг, Адэскай акругі і Чарнаморскага флоту. З пачаткам вайны кожная акруга (акрамя Адэскай) была пераўтворана ў фронт.

У сувязі з абвастрэннем агульнай абстаноўкі ў маі - чэрвені 1941 г. у войсках Чырвонай Арміі праводзіліся значныя перагрупоўкі. Спачатку яны ахапілі толькі прыгранічныя ваенныя акругі, а з 13 мая пачалася перадыслакацыя войск з унутраных акруг бліжэй да мяжы. Войскі прыгранічных акруг складалі больш паловы колькасці войскаў усёй Чырвонай Арміі (каля 54 %). Гэта былі буйныя сілы, дастатковыя для паспяховай абароны. Аднак асабовы склад большасці дывізій быў укамплектаваны па штатах мірнага часу. Асабовы склад Заходняй асобай ваеннай акругі (ЗахАВА) налічваў 37 - 71 % штатаў ваеннага часу. Забяспечанасць тылавых органаў транспартам складала 40 - 45 %. З 6 механізаваных карпусоў толькі адзін меў амаль поўную матэрыяльную частку. Асновай танкавага парку і авіяцыі былі машыны састарэлых марак. Ваенна-паветраныя сілы размяшчаліся скучана, блізка ля мяжы і не мелі цэнтралізаванага кіравання. Не было і сучасных сродкаў сувязі.

Войскі былі размешчаны на вялікай тэрыторыі па фронце (да 4,5 тыс. км. і на 400 км. у глыбіню). Дывізіі другога эшалону былі аддалены ад мяжы на 50 - 100 км, а злучэнні рэзерва - на 150 -400 км. Усе танкавыя дывізіі ўваходзілі ў склад другога эшалону і рэзерваў. Пралікі меліся і ў размяшчэнні мабілізацыйных запасаў. Іх вялікая колькасць знаходзілася каля дзяржаўнай мяжы, што ў першыя месяцы вайны непазбежна паставіла іх пад пагрозу знішчэння.

Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, якая дыслацыравалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі. Яны пазбавілі Чырвоную Армію каля 40 тыс. вопытных камандзіраў. Праўда, напярэдадні і ў пачатку вайны каля 12,5 тыс. рэпрэсіраваных было вызвалена і напраўлена ў дзеючую армію, ў тым ліку К.К. Ракасоўскі, К.А. Мерацкоў, А.В. Гарбатаў, а таксама каля 20 генералаў-беларусаў. У два разы зменшылася колькасць каманднага складу Чырвонай Арміі з вышэйшай адукацыяй. Гэта адмоўна адбілася на стане баявой падрыхтоўкі асабовага складу і ўпраўлення часцямі і падраздзяленнямі.

У Беларусі праводзілася работа па ўмацаванні заходніх рубяжоў краіны. Планавалася пабудаваць 4 умацаваныя раёны: Гродзенскі, Асавецкі, Замброўскі, Брэсцкі. Кожны ўмацаваны раён меў працягласць ад 80 да 180 км і глыбіню абароны ад 3 да 8 км. Аднак да чэрвеня 1941 г. з запланаваных 1174, было пабудавана толькі 505, а абсталявана і ўзброена толькі 193 доўгатэрміновыя агнявыя збудаванні (толькі 38,4 %). Зразумела, што такая колькасць не дазволіла ў пачатку вайны стварыць устойлівую сістэму абароны заходніх межаў Беларусі.

Асаблівая ўвага надавалася будаўніцтву ў Мінску і Магілёве авіяцыйных, а ў Віцебску і Баранавічах - танкарамонтных заводаў.

Ужо ў 1939 г. у ЦК, абкомах і райкомах партыі былі створаны ваенныя аддзелы, якія ажыццяўлялі кіраўніцтва ваенна­мабілізацыйнай работай і патрыятычным выхаваннем насельніцтва. Усе камуністы (асабліва кіруючы склад), абавязаны былі валодаць адной з вайсковых прафесій, актыўна ўдзельнічаць у рабоце абаронных арганізацый.

Актывізавалася дзейнасць абаронных і спартыўных таварыстваў, арганізацый Чырвонага Крыжа сярод насельніцтва, вучнёўскай і студэнцкай моладзі. На прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах ствараліся гурткі па вывучэнню ваеннай справы. Іх удзельнікі авалодвалі майстэрствам меткай стральбы, кіданнем гранаты, санітарнай і аўтамабільнай справамі. Рыхтаваліся значкісты ПВХО, ГТО, ГСО, варашылаўскія стралкі, кулямётчыкі, снайперы, шафёры, матацыклісты, лётчыкі, парашутысты, радысты, варашылаўскія коннікі і іншыя спецыялісты вайсковай справы. Праводзіліся ваенізаваныя пераходы студэнтаў і навучэнцаў, ваенна-тактычныя вучэнні і гульні. Ствараліся і працавалі спартыўныя секцыі, праходзілі вечары фізкультурнікаў, праводзіліся спартыўныя спаборніцтвы, лыжныя паходы і спартакіяды. Гэта садзейнічала падрыхтоўцы насельніцтва і перш-наперш моладзі да абароны Айчыны.

Часці ЗахАВА (камандуючы генерал арміі Дз.Р. Паўлаў, начальнік штаба генерал-маёр У.Я. Клімаўскіх, член ваеннага савета карпусны генерал А.Я. Фаміных) складаліся з 44 дывізій агульнай колькасцю 671,9 тыс. чал. У войсках было 10087 гармат і мінамётаў, 2201 танк і 1685 самалётаў (у асноўным старых мадэляў).

Фактычна ігнаравалася верагоднасць нападу нацысцкай Германіі на СССР. У выніку савецкія войскі не былі прыведзены ў баявую гатоўнасць, а жорсткае патрабаванне не паддавацца на правакацыі дэзарыентавала армію і народ.

Такімі былі дасягненні і пралікі савецкага кіраўніцтва па падрыхтоўцы краіны да абароны.

У першы дзень вайны да грамадзян СССР па радыё звярнуўся намеснік старшыні СНК В.М.Молатаў, які ад імя Савецкага ўраду прызваў «забяспечыць перамогу над ворагам» шляхам арганізацыі належнай абароны.

Ужо 22 чэрвеня 1941 г. Прэзідыум ВС СССР прыняў Указ «Аб ваенным становішчы». У краіне ўводзілася абавязковая працоўная павіннасць, звышурочныя работы, устанаўліваўся надзвычайны распарадак работы для дзяржаўных ўстаноў, прамысловых і гандлёвых арганізацый, а таксама ваенныя нормы забеспячэння насельніцтва таварамі і прадуктамі харчавання, на тэрыторыі ўсіх пагранічных рэспублік уводзілася ваеннае становішча.

30 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП (б) і СНК СССР прынялі мабілізацыйны народнагаспадарчы план на ІІІ квартал 1941 г., які патрабаваў тэрмінова пачаць мабілізацыю ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння патрэб ваеннай абароны. Прадугледжвалася неадкладна ажыццяўляць эвакуацыю – мэтанакіраванае перабазіраванне насельніцтва, абсталявання прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, прадуктаў харчавання, маёмасці, матэрыяльных і культурных каштоўнасцей з месцаў, якім пагражала акупацыя.

25 чэрвеня 1941 г. была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія пры СНК БССР, якую ўзначаліў старшыня рэспубліканскага СНК І.С.Былінскі. У надзвычай цяжкіх умовах з тэрыторыі Беларусі было выратавана абсталяванне і кадры 124 буйных прамысловых прадпрыемтваў і каля 1,5 млн. жыхароў Беларусі, больш за паўмільярда руб. грашовага фонду, 60% трактароў, 18% камбайнаў, 53% буйной рагатай жывёлы і інш. Раёнамі размяшчэння беларускай прамысловасці сталі Паволжа, Урал, сярэдняя паласа РСФСР, Заходняя Сібір.

29 чэрвеня 1941 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прымаюць дырэктыву аб прынцыпах перабудовы ўсяго жыцця краіны на ваенны лад, уся дзейнасць у тыле падпарадкоўваецца выключна інтарэсам фронту. Значна пашыралася кантрольная функцыя партыі.

30 чэрвеня 1941 г. ствараецца Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) на чале з Старшынёй СНК СССР І.В.Сталіным. ДКА цэнтралізаваў дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва. Грамадзяне краіны, партыйныя, савецкія, камсамольскія і ваенныя органы абавязаны безагаворачна выконваць рашэнні і распараджэнні ДКА. Ён вырашаў пытанні пераводу эканомікі на ваенны лад, ажыццяўляў мабілізацыю людскіх і матэрыяльных рэсурсаў краіны, ажыццяўляў падрыхтоўку рэзерваў і кадраў для Узброеных Сіл і прамысловасці, арганізоўваў эвакуацыю, перавод прадпрыемстваў у вызваленыя раёны і аднаўленне разбуранай народнай гаспадаркі ў заходніх абласцях краіны. 4 верасня 1945 г. яго дзейнасць ДКА была прыпынена.

У сферы ваенных мерапрыемстваў з 22 чэрвеня, у адпаведнасці з Указам Прэзідыўма ВС СССР, праводзіцца масавая мабілізацыя ваеннаабавязаных. У абставінах вялікага пытрыятычнага ўздыму шмат падавалася заяў аб добраахвотным уступленні ў рады арміі. На працягу аднаго тыдня было мабілізавана звыш 5 млн. чалавек, з тэрыторыі БССР – каля 500 тыс.чалавек. Да 1 снежня 1941 г. дзеючая армія атрымала 291 дывізію і 94 брыгад.

Для непасрэднага кіраўніцтва ваеннымі дзеяннямі на франтах 23 чэрвеня 1941 г. была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, якая 10 ліпеня была пераўтворана ў Стаўку Вярхоўнага Камандавання пад старшынствам І.Сталіна, які прызначаецца наркомам абароны і Вярхоўным Галоўнакамандуючым Узброенымі сіламі СССР. Для ўзмацнення ідэалагічнай работы ў Чырвонай Арміі з 16 ліпеня 1941 г. аднаўляецца інстытут ваенных камісараў – «прадстаўнікоў партыі і ўрада ў войску», а ў ротах і батальёнах уводзіліся пасады палітрукоў.

Прымаюцца надзвычайныя меры па пераадоленню панічных настрояў у арміі. У жніўні Стаўка аддае загад № 270, па якому тых, хто здаецца ў палон, трэба лічыць дэзерцірамі і здраднікамі Айчыны, іх сем’і падлягаюць арышту. Ліквідацыя дэзерціраў у прыфрантавой паласе ўскладвалася на асобыя аддзелы НКУС, створаныя ў ліпені 1941 г. У верасні 1941 г. пры кожнай стралковай дывізіі ствараліся заградзіцельныя атрады, якія павінны былі выкарыстоўваць зброю супраць панікёраў.

24 чэрвеня 1941 г. СНК СССР прымае пастановы аб стварэнні ў прыфрантавой паласе знішчальных батальёнаў. Галоўная іх мэта – барацьба з дыверсійнымі і дэсантнымі групамі праціўніка. Да канца ліпеня ў СССР было арганізавана 1755 такіх батальёнаў агульнай колькасцю звыш 328 тыс. чалавек.

Да 15 ліпеня 1941 г. у БССР было створана 78 знішчальных батальёнаў (больш за 13 тыс. чалавек) і 300 груп самаабароны (27 тыс. чалавек).

На знішчальныя батальёны, акрамя ваенных задач – ліквідацыі дыверсантаў і паветранага дэсанту, ускладвалася задача ратавання матэрыяльных і культурных каштоўнасцяў ці знішчэння прамысловасці і матэрыяльных рэсурсаў, якія не падлягалі эвакуацыі. Найбольшы размах гэтая дзейнасць атрымала на ўсходзе БССР, куды войскі вермахта прыйшлі як у пустыню.

Народнае апалчэнне так сама было формай масавага патрыятычнага руху.

Толькі на 12-ы дзень пасля пачатку вайны, 3 ліпеня, калі вызначыліся маштабы страт і сталі відавочнымі паражэнні Чырвонай Арміі ў памежных раёнах, савецкі народ пачуў па радыё незвычайнае і па форме і па зместу выступленне старшыні ДКА І.В.Сталіна. У ім Сталін растлумачыў прычыны адступлення арміі, апраўдаў перадваенны саюз з Германіяй, даў ацэнку вайне – як вайне татальнай, якая вядзецца на знішчэнне. З гэтай нагоды вайна была названая «Айчыннай».